Літаратурна-музычная імпрэза “Камерная музыка беларускіх кампазітараў i беларуская паэзія XX стагоддзя” в городе Минск
14 красавіка 2022 г. а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца імпрэза, якая пазнаёміць слухачоў з творамі беларускіх кампазітараў і паэтаў.
У выкананні Ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай прагучаць музычныя кампазіцыі Міхаіла Ельскага, Анатоля Багатырова, Аляксея Туранкова, Яўгена Глебава, Дзмітрыя Смольскага, Генрыха Вагнера, Кацярыны Шымановіч, Марыны Марозавай.
Выканаўцы: лаўрэаты міжнародных конкурсаў Андрэй Іваноў (фартэпіяна), Юрый Каліноўскі і Алеся Носава (скрыпкі), Юлія Ражкоўская (віяланчэль), Аляксей Карчэўскі і Канстанцін Дарашэнка (альты), Кірыл Целяпнёў (кларнет), Вікторыя Янушкевіч (флейта), Уладзіслаў Сенажэнскі (кантрабас).
Акрамя таго наведвальнікаў чакае выдатная беларуская паэзія XX стагоддзя і літаратурныя партрэты яе стваральнікаў ад загадчыка музея Міхала Бараноўскага.
Падрабязная інфармацыя па тэл.: +375 (29) 850-73-27, +375 (17) 363-07‑61, а таксама на музейных старонках у сацыяльных сетках.