Музычная праграма “Майскі вальс” в городе Минск

Описание

Божа мой, божа! Мірна ліецца

Вокал жыццё…

П.Верлен (пер. М.Багдановіча)

Май – месяц, які ў нас трывала асацыюецца з квітненнем садоў, буяненнем зеляніны, святам працы і Днём Перамогі… мірным жыццём, якога так доўга чакалі, з марамі-летуценнямі аб шчасці і каханні, надзеі, што мір на зямлі назаўсёды…

З гэтай святочнай нагоды ансамбль “Класік-Авангард” падрыхтаваў музычную праграму “Майскі вальс”. Імпрэза адбудзецца 10 мая 2023 года, а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Мастацкі кіраўнік, дырыжор і вядучая – Людміла Каліноўская.

Выступаюць салісты, лаўрэаты міжнародных конкурсаў: Юрый Каліноўскі (скрыпка), Вікторыя Янушкевіч (флейта), Максім Юргілевіч (габой).

У іх выкананні прагучаць творы Яўгена Глебава, Галіны Гарэлавай, Алясандра Літвіноўскага, Альфрэда Шнітке, Грыгараша Дзініку і іншых.

А загадчык музея Міхаіл Бараноўскі пазнаёміць наведвальнікаў з вершамі, прысвечанымі тым памятным падзеям.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:

+375 (29) 850 73 27, +375 (17) 363 07 61.

 

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор