"Музыка душы" – творчая сустрэча са спеваком і кампазітарам Аляксандрам Віслаўскім в городе Минск
Описание
"Штодзённымі клопатамі поўніцца жыццё людское. Але калі зварухнецца душа чалавека, — толькі песня здолее спатоліць яе. Шануйце ж песні свае", - пісаў Максім Багдановіч.
Асабліва хочацца песень вясной, калі ажывае прырода і сонца набіраецца сілы.
Аляксандр Віслаўскі - беларускі спявак і кампазітар, запрашае на творчую сустрэчу “МУЗЫКА ДУШЫ”. Цягам імпрэзы прагучаць творы на вершы беларускіх паэтаў: Янкі Купалы, Майсея Кульбака, Зямы Піваварава, Алеся Камоцкага і інш.
Чакаем!
Час: 6 сакавіка а 19-й гадзіне.
Уваходны квіток - 20 рублёў.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (Літаратурны музей Максіма Багдановіча).
Тэл. +375 29 101 71 47, +375 17 363 07 61.
Читать описание
Рекомендуем