Аўтарская праграма Алеся Лася «Віёла да гамба і дуда: міф і рэальнасць» в городе Минск

Описание

Літаратурны музей працягвае праект “Дудка беларуская”. Запрашаем вас на сустрэчу з музыкам, мастаком, этнографам, рэстаўратарам, майстрам музычных інструментаў Алесем Ласём.

“Віёла да гамба і дуда: міф і рэальнасць”: будзем параўноўваць абрадавы фальклор з мастацтвам арыстакратаў, сакральнае мастацтва земляробаў і аўтарскую творчасць... Праз прызму міфапаэтычнай свядомасці тутэйшага люду паглядзім на маштаб культуры Вялікага княства Літоўскага. Размах творча-даследчага роздуму разгорнецца ад вясковых звычаяў да агульнадзяржаўнага кантэксту і ўвасаблення ў творчасці такіх літаратурных постацяў як Сімяон Полацкі.

12 чэрвеня а 19-й гадзіне сустрэнемся ў Літаратурным, каб паслухаць гукі дуды, віёлы да гамба і бязмежна цікавыя расповеды ад Алеся Лася і Алесі Сівохінай.

Кошт: 15 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Шчыра запрашаем!

Читать описание
Рекомендуем