Cвята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета – 2025” в городе Минск
Дзе чэрпаў сілы і натхненне Максім Багдановіч? Дзе зразумеў, што ён беларускі паэт? Адказ на гэтае пытанне – Ракуцёўшчына, маленечкая вёсачка, непадалёк ад Маладзечна.
Менавіта сюды, на адпачынак, летам 1911 года прыехаў гімназіст з Яраслаўля, а вяртаўся – беларускі пісьменнік, з планамі і марамі пра будучую кнігу. Наробак летніх месяцаў досыць вялікі – цыклы вершаў “Места”, “Старая Беларусь”, паэмы “У вёсцы” і “Вераніка”.
Па традыцыі – у апошнюю суботу ліпеня – запрашаем на свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”, дзе вас чакаюць яркія ўражанні, цёплыя сустрэчы, прыемныя сюрпрызы! Мерапрыемства адбудзецца 26 ліпеня з 16:00 да 20:00.
Праграма:
- прывітальная імпрэза каля памятных камянёў, ускладанне кветак;
- экскурсіі па экспазіцыі музея “Фальварак Ракуцёўшчына”;
- займальныя майстар-класы, гульні ды забаўкі;
- канцэрт з удзелам беларускіх літаратараў, музыкаў, спевакоў;
- квэсты і шмат іншых цікавостак;
- бяспроігрышная разыгранка з прызамі ад музея.
Арганізаваны транспарт на мерапрыемства па маршруце Мінск-Ракуцёўшчына-Мінск. Кошт – 30р. Абавязкова папярэдняе браніраванне месцаў па тэл.: +375 (17) 363-07-61, +375 (17) 378-57-82.
Тэлефоны для даведак: +375 (17) 355-22-95 (Мінск), +375 (17) 679-61-41 (Ракуцёўшчына).