20 гадоў аднаўлення Сулы в городе Минск
20 гадоў аднаўляем і ствараем гісторыю Сябры!
20 гадоў таму мы заклалі першы камень у падмурак нашай агульнай мары. І вось ужо два дзесяцігоддзі мы не проста будуем парк - мы ажыўляем мінулае. У гэтым годзе мы ператвараем Дзень Нараджэння ў сапраўдную эпапею, каб вы змаглі пражыць тры розныя эпохі! Праграма-падарожжа на тры ўік-энды: 1 і 2 жніўня “Голас зямлі і продкаў”. Заліхвацкія песні і народныя гульні. 8 і 9 жніўня “Сабелевы бляск”. Высакароднасць і годнасць. Старадаўнія танцы і паядынкі 15 і 16 жніўня “Штурм гарадзішча” Падарожжа ў сярэднявечча, дзе адбудзецца сапраўдная бітва на рацэ Сула Звон шаблі, рыцарскія турніры і таямнічая атмасфера старажытных замкаў.
Што вас чакае? Жывая гісторыя! Тут няма сумных экскурсій - ёсць прыгоды! Інтэрактыўныя лакацыі, майстар-класы, бітвы і актыўнасці для самых смелых. Усё пад адкрытым небам, з настроем і размахам!
Чакаем вас, каб разам сказаць: «З Днём Нараджэння, "Вялікае Княства Сула", - мы зрабілі гэта разам!» Стаўце , калі будзеце!