Моладзевы летнік «Беларусам быць годна» в городе Минск
«Арт Сядзіба» ладзіць моладзевы летнік «Беларусам быць годна». Летнік будзе праходзіць з 29 ліпеня да 1 жніўня ў вёсцы Гродзенскай вобласці. На летнік запрашаецца моладзь ад 18 гадоў.
Удзел у летніку за ўнёсак: 50 BYN.
Грошы ідуць на дарогу (25 рублёў у два бакі), на базавае харчаванне, на матэрыялы, намёткі, спальнікі.
Прыём заявак да 7 ліпеня.
На летнік будзе адабрана 15 чалавек.
Падаць заяўку: https://forms.gle/SCNmBxAHWDaH7ixeA
Летнік «Беларусам быць годна» ўнікальны сваёй праграмай. Гэта не проста сухія лекцыі і традыцыйныя майстар-класы. Праграма летніка насычаная інтэрактывамі, гульнямі, матывацыйнымі трэнінгамі, а таксама культурнымі размовамі і выступамі.
Мадэратары летніка — каманда «Арт Сядзібы»: культурніцкія дзеячы, аўтары паспяховых праектаў і проста людзі, якія натхняюць.
Мы імкнемся сабраць разам актыўных людзей, якія захапляюцца беларускай культурай, мастацтвам і актыўныя ў сваёй грамадскай дзейнасці.
У выніку летніка мы гарантуем, што вы знойдзеце новых знаёмых і сяброў, а таксама станеце рухавіком беларускай культуры.
Жыць удзельнікі будуць у намётах. Пры патрэбе намёты і спальнікі забяспечваюцца арганізатарамі.