Фестиваль реконструкции от Средневековья до Нового времени «Над Менкой» в городе Минск

Стоимость: 8.00 руб. -  15.00 руб.
Описание

Зноў музей народнай архітэктуры і побыту стане пляцоўкай ваенна-гістарычнай рэканструкцыі. Мерапрыемства «Над Менкай» фестываль розных эпох, дзе вас чакаюць шматлікія клубы гістарычнай рэканструкцыі ад Сярэднявечча да клубаў рэканструкцыі XVII-XVIII стст.

 

Пад час фестываля вы даведаеціся пра вайсковыя і свецкія традыцыі нашых продкаў, а таксама пазнаёміцеся з народным побытам, спевамі і танцамі XIX стагоддзя.

 

Вас чакае:

  • ўрачыстае адкрыццё фестывалю, прадстаўленне ўдзельнікаў фестывалю;
  • лагер рэканструктараў;
  • выступленне клуба гістарычнай рэканструкцыі «Шатландская пяхота»;
  • кулінарнае спаборніцтва;
  • конкурс касцюма;
  • майстар-клас па беларускім спевам і танцам;
  • майстар-клас па стральбе з лука, арбалета;
  • майстар-клас па фехтаванню;
  • экскурсійнае абслугоўванне ў помніках архітэктуры;
  • галоўная падзея мерапрыемства рэканструкцыя бітвы XVII стагоддзя;
  • агнявое шоў.

 

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 15 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка», каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», прыпынку «Пятроўчына», «Малінаўка-6» ідуць прыгарадныя аўтобусы ў накірунку: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі (355); маршрутнае таксі №1277 ад прыпынку мятро «Пятроўчына».

Читать описание
Рекомендуем