Фэст “Смачна есці” в городе Минск

Описание

Падзея, ад якой у вас зараз пацякуць слінкі – фэст “Смачна есці”! 22 і 23 ліпеня з 14:00 да 17:00 Спецыяльны госць – шэф-кухарка і экспертка беларускай кухні Алена Мікульчык! Вас чакае інтэрактыўная гульня на веданне беларускай кухні з прызамі і майстар-клас па прыгатаванні стэйка па-радзівілаўску з сапраўдным бігусам і ягадным соусам на чырвоным віне. 14:40-16:00 Толькі ў межах фэста ў нашых рэстаранах можна замовіць спецыяльную страву ад шэф-кухара Сулы “Сульскія пызы”. Глядзіце ў каруселі відэа-прэзентацыю Увага! Колькасць порцый абмежаваная! Паспейце набыць і пачаставацца першымі. Будзем замаўляць разам зёлкавую гарбату з нашай вядунняй. Пачастуем гарбатай усіх жадаючых! 16:00-16:30 Лекцыя “Рыцарскія застольныя традыцыі і рытуалы” пройдзе ў Масонскім флігелі. Вы даведаецеся як правільна выціраць рукі аб абрус, ці прыстойна рыцару есць з талеркі сваёй дамы і ці можна карыстацца відэльцам у прысутнасці караля. 14:40, 16:40 Для дзетак будзе працаваць пляцоўка хэндмэйда на працягу ўсяго фэста. Фэст уваходзіць у кошт уваходных квіткоў! Папярэдні запіс не трэба.

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор