"Кушлянскі фэст – 2025" в городе Минск
23 жніўня 2025 г. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на “Кушлянскі фэст” – традыцыйнае літаратурна-музычнае свята, якое ладзіцца ў філіяле “Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” (Смаргонскі раён). Сёлета фэст будзе прысвечаны юбілейнай даце – 185-годдзю з дня нараджэння знакамітага паэта, публіцыста, перакладчыка, адваката і грамадскага дзеяча Францішка Казіміравіча Багушэвіча.
Падчас фэсту вас чакаюць: экскурсіі па музеі-сядзібе, сустрэчы з літаратарамі, майстар-класы, гульні, віктарыны ад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, музычная праграма ад Смаргонскага раённага цэнтра культуры, духмяная габрата з зёлак, рамесніцкія рады ды незабыўная атмасфера летняга свята.
Спецыяльны музычны госць – народны фальклорны ансамбль “Сарматы”.
Час правядзення: 12:00 – 16:00.
Месца правядзення: Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны”.
Адрас: Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць, в. Кушляны.
Уваход на фестываль вольны!
Кошт трансферу Мінск-Кушляны-Мінск – 40 руб.
Браніраванне месцаў у аўтобусе па тэл. +375 (17) 363-94-65.