Калядныя стравы беларусаў в городе Минск
Цікава, што ў беларусаў «куцця» – гэта і святочная вячэра, і абрадавая каша, якой на тую вячэру частаваліся.
Калядных вячэраў (куццей) рабілі тры. Першую – вялікую посную куццю – ладзілі перад Раством. Другую – багатую куццю – перад Новым годам. Трэцюю – галодную куццю – перад Вадохрышчам. На ўсе тры калядныя вячэры пяклі бліны. «Надышлі Калядкі, бліны ды аладкі», – казалі ў народзе пра гэта свята. Першы спечаны блін з кожнай вячэры адкладваўся і захоўваўся да канца Калядаў.
У апошні дзень Калядаў гаспадыня зранку давала гэтыя бліны жывёле і птушкам. Атрымліваецца, святочную ежу смакавалі і людзі, і зверы, і язычніцкія багі.
Яшчэ больш цікавых фактаў і гістарычных звестак на тэму «Калядныя стравы беларусаў» можна будзе даведацца 13 і 14 снежня на тэматычных выходных!