Канцэрт ансамбля салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай в городе Минск

Стоимость: 20.00 руб.
Описание

25 мая 1917 года ў далёкай Ялце скончылася жыццё самага маладога класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. У гэты дзень традыцыйна ўсе аматары творчасці паэта ўшаноўваюць яго памяць.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае правесці 25 мая разам:

18:00 – канцэрт ансамбля салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцвам Людмілы Каліноўскай. У праграме прагучаць сусветна вядомыя творы, звязанцыя з паэтам і сям’ёй Багдановічаў:

В.А. Моцарт. Ларгета.
М. Ельскі. Песня без слоў.
Ф. Мендэльсон. Песня без слоў.
Беларуская полька, Янка.
А. Дворжак. Славянскі танец мі мінор.
Ж. Масне. “Роздум”.
П. Чайкоўскі. Адажыо з балета “Лебядзінае возера”.
П. Чайкоўскі. Вальс кветак з балета «Шчаўкунок».
П. Чайкоўскі. Адажыо з балета “Шчаўкунок”.
М. Агінскі. Паланэз.
Г. Свірыдаў. Раманс з музыкі да драмы «Мяцеліца».
І. Палівода. “Па-над белым пухам вішняў”.
С. Рак-Міхайлоўскі. “Зорка Венера”.

Зямное жыццё Максіма Багдановіча абарвалася 108 гадоў таму, але яго цудоўная творчасць застаецца з намі і дагэтуль.

Уваходны квіток – 20 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

 

Тэл. +375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95.

Читать описание
Рекомендуем