ДНI ВЕДАЎ У СУЛЕ в городе Минск
Дзень ведаў – дзіўнае і цудоўнае свята!
Гэты дзень адкрывае навучальны год, прыносіць шмат новых адкрыццяў!
Але так яшчэ хочацца трошкі адпачыць. Запрашаем на самыя цікавыя ўрокі гісторыі і музыкі ў нашым парку Сула!!!
Для школьнікаў, малых дзетак, бацькоў і проста дарослых, прапануем:
* праграму ў цэнтры з нашай сульскай настаўніцай, якая правядзе незвычайныя ўрокі, сярод якіх "Гукі беларускай музыкі" з вакалістамі і музыкамі народнага хору імя Г. І. Цітовіча.
Ну і канешне, яскравыя перапынкі з гульнямі!
І яшчэ: * лялечны тэатр «Батлейка» * інтэрактыўныя пляцоўкі з цікавымі гістарычнымі аповедамі * майстар-класы па ганчарству і кавальскай справе * козатэрапія * катанне на дракары і брычцы
Развітаемся з летам разам у прыемнай кампаніі 31 жніўня і 1 верасня * кошт квіткоў: дзецям да 7 год уваход вольны з 7 да 17 - 15 бел. рублёў