А мне не сорамна!...
«А мне не сорамна!...» – дзіцячы спектакль на беларускай мове.
Аўтар: Леў Усцінаў
Рэжысёр, мастак, музыка: Кацярына Аверкава
Пераклад: Ірына Герасімовіч
Жанр: Больш, чым казка
Прэм’ера: 30 кастрычніка 2013
Працягласць: 2 г. з антрактам
Неверагодная падзея! Дзіўная гісторыя! У лесе згубілася чыёсьці сумленне! Добрае, смешнае стварэнне выпадкова выпала з цела свайго гаспадара. І цяпер нехта блукае без сумлення! Лес у небяспецы!
Маленькія, але вельмі адважныя Заяц, Вожык і Бабраня дружна адправіліся на пошукі бессаромніка. Шматлікія цяжкасці, прыгоды і дзіўныя сустрэчы чакаюць іх на гэтым шляху…
Але сапраўдным сябрам усё пад сілу!
Ролі выконваюць:
Заяц – Вераніка Буслаева, Наталля Халадовіч
Бабраня – Арцём Курэнь
Сорам – Ганна Семяняка, Надзея Цвяткова
Вожык – Ілля Ясінскі
Лось – Мікалай Стонька
Козлік – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч
Свіння – Марына Здаранкова
Мядзведзь – Максім Брагінец, Андрэй Новік
Воўк – Дзмітрый Давідовіч
Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii