Спектакль "Воўк і сямера казлянят" в городе Минск

Описание

ВОЎК І СЯМЁРА КАЗЛЯНЯТ

 

Мюзікл на дзве дзеі з антрактам 6+

Ганна Маторная

 

Кампазітар: Ілля ПАЛЯКОЎ

Рэжысёр-пастаноўшчык: Ганна МАТОРНАЯ

Балетмайстар: Аксана КІМКЕТАВА

Мастак-пастаноўшчык: Дар’я ВОЛКАВА

 

Вынаходлівыя насельнікі аднаго чароўнага лесу вырашылі зладзіць… музычнае свята. Балазе ці не кожны лясны жыхар альбо таньчыць, альбо спявае ад душы, альбо валодае якім-небудзь музычным інструментам! Адна ўмова: драпежнікі да спеваў і скокаў не дапускаюцца. Але на пах фуршэтных страў з’яўляецца казачны драпежнік Воўк – каб падтрымаць сямейную традыцыю ды падсілкавацца альбо трыма парсючкамі, альбо сям’ю казлянятамі… Аж пакуль не высвятляе, што ў лесе – музычны фэст! А што ён, Воўк, горшы за іншых? Ён таксама спяваць хоча! Ды так хоча, што міжволі мусіць вырашаць: ці сямейную традыцыю шанаваць, ці прасіцца ў спеўны конкурс і змагацца за прыхільнікаў! Праўда, спяваць яму яшчэ вучыцца ды вучыцца…

 

Спектакль доўжыцца 1 гадзіну 40 хвілін

 

Прэм’ера – 22 кастрычніка 2017 года

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор