DONNA SOLA (Жанчына адна)
Описание

Спектакль па п'есе італьянскага драматурга Дарыё Фо, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры, і яго сааўтара, яго жонкі, вядомай італьянскай актрысы Франкі Раме распавядае пра лёс звычайнай жанчыны сярэдніх гадоў, якая ў камедыйным, наўмысна бязладным маналогу перад непрыметнай/нябачнай суседкай-суразмоўніцай паспявае расказаць пра сваё жыццё і праблемы, - сямейныя, бытавыя, любоўныя, экзістэнцыянальныя.

Накіроўваючыся жанрам трагіфарса, у якім пераплятаюцца элементы трагедыі і фарсу, спектаклю ўласцівыя сатырычная накіраванасць, гратэск і чорны гумар, сарказм і іронія, характэрнае перапляценне сур'ёзнага і смешнага. Усяго адзін вечар, у які змясціўся цэлы жаночы лёс.

Гэта гісторыя заканчваецца адкрытым фіналам, які прымушае задумацца пра жанчыну ў сённяшнім грамадстве. Пра яе часта схаваную адзіноту, з якой яна спрабуе, як умее, вырвацца, пазбавіцца ад навязаных ёй звыклых другарадных роляў. А людзі побач бачаць у яе паводзінах толькі смешнае, часам недарэчнае і пацешнае.

 

Рэжысёр - Венедыкт Растрыжэнкаў

Мастак - Валерый Юркевіч

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор