Пушкінскі пасёлак. Велаэкскурсія па ўскраіне міжваеннага Мінска
Описание

20 чэрвеня, 18:30

Кошт: 10–15 руб.

Дзе: ад параднай брамы Батанічнага саду

Запіс у групу: +37529 7040018

У 1937 годзе частку Барысаўскага тракта ля парка Чалюскінцаў перайменавалі ў Пушкінскую вуліцу да 100-годдзя з дня смерці паэта. Пушкінскі пасёлак, які знаходзіўся побач, – гэта не толькі атмасферныя кварталы сталінскіх часоў, але і месца велізарнай выставы 1930 года, месца нацысцкага лагера для савецкіх ваеннапалонных і нямецкіх дотаў. А таксама – безліч цікавых гісторый пра знакаміты рэстаран “Каменная кветка”, кінатэатр Партызан, Пушкінскія казармы і парк Чалюскінцаў. Роварная экскурсія пачнецца ад брамы Батанічнага саду, на месцы якой 150 год таму размяшчалася карчма з адпаведнай назвай “Рай”. Да сустрэчы ля брамы ў Рай!

Бліжэйшыя экскурсіі:

20.06, 18:30 Пушкінскі пасёлак: па ўскраіне міжваеннага Мінска (прэм’ера, ровар)

30.06, 14:30 Мінск навамучанікаў: праваслаўная царква ў 1920–1950-х (пешшу)

Читать описание
Рекомендуем