Купалаў фэст в городе Минск

Описание

14 ліпеня 2019 года парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Радашкавічах і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы шчыра запрашаюць у Радашкавічы ўсіх, хто любіць і шануе песняра Беларусі.

 

Янка Купала нарадзіўся ў далёкім 1882 годзе ў Вязынцы, быў ахрышчаны ў касцёле старадаўняга мястэчка Радашкавічы і атрымаў імя ў гонар найвялікшага прарока хрысціянства.

 

Паэтычныя і публіцыстычныя радкі Янкі Купалы жывілі ідэю беларускай дзяржаўнасці, што паўставала 100 гадоў таму ва ўмовах глабальных сацыяльных змен. Тады беларусы, як і многія народы Еўропы, імкнуліся заняць “свой пачэсны пасад між народамі”. Дзеля гэтай мэты працавалі дзеячы беларускага руху незалежна ад сваіх палітычных поглядаў. І кожны з іх мог шчыра паўтарыць словы Янкі Купалы: “Беларусь – маё сэрца, залатая краіна”.

 

Сёлета ў праграме фэсту:

 

  • 10:00 – Святая Імша ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы. Ігнат Данько “Мая малітва” пад гукі старадаўняга аргана
  • 11:20 – «Чытаем Купалу разам»: чытанне ўсімі ахвотнымі рэлігійных і патрыятычных вершаў Янкі Купалы
  • 12:20 – перапынак на гарбатку
  • 12:45 – канцэртная праграма: Алеся Сівохіна і Алесь Камоцкі
  • 13:45 – MölkKUPALA – турнір па гульні мёльккю
  • 14:45 – малітва на завяршэнне ў касцёле

Калі:14 ліпеня, пачатак а 10:00.

Месца правядзення: Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Радашкавічы, вул. Бурдзенюка, 2.

Читать описание
Рекомендуем