13 жніўня а 15:00, у дзень памяці Якуба Коласа, на Вайсковых могілках адбудзецца памінальны мітынг і ўскладанне кветак да магілы Песняра.
63 гады таму пайшоў з жыцця народны паэт Беларусі Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч). У тыя дні здавалася, што разам з ім сыходзіць у мінулае цэлая эпоха. Аднак, дзень памяці Песняра і сёння збірае ў доме-музеі і на Вайсковых могілках прыхільнікаў творчай спадчыны знакамітага пісьменніка.
Талент Песняра выключны і фенаменальны, і таму непадуладны ніякаму спасціжэнню розумам, а вось адданасць яго свайму народу і Бацькаўшчыне зусім рэальная, выяўленая ў канкрэтных зямных справах. I жыццё паэта — узор і прыклад для ўсіх, хто хоча пакінуць добры след пасля сябе, быць адданым Айчыне незалежна ад таго, якой справе сябе прысвяціў.
Класік нацыянальнай і суветнай літаратур, аўтар паэтычных шэдэўраў, педагог, літаратурны крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, дзяржаўны дзеяч, чалавек вялікай і шчодрай душы — такім быў Якуб Колас ва ўспрыманні сучаснікаў. Такім ён застаецца і сёння ў свядомасці беларускага грамадства. Дзейнасць знакамітага пісьменніка, яго роля і значэнне ў нацыянальным духоўным адраджэнні беларусаў высока ацэнены нашчадкамі. У сталіцы і на радзіме Якуба Коласа, на Стаўбцоўшчыне, а таксама ў мясцінах, звязаных з жыццём і дзейнасцю Песняра, вітаюць наведвальнікаў музеі пісьменніка. Чым далей, тым больш спраўджваюцца радкі беларускага паэта Петруся Броўкі, прысвечаныя Якубу Коласу: “Твой сад цвіце ў радаснай краіне, ягоны шум прасторамі звініць, і доўга будзеш ты пад небам сінім ісці, спяваць, паэт, і жыць, і жыць”.
Удзел у жалобнай імпрэзе прымуць члены сям’і Якуба Коласа, літаратары, грамадскія дзеячы, мастакі, навукоўцы, прыхільнікі творчай спадчыны народнага паэта Беларусі.
Калі: 13 жніўня, 15:00
Дзе: Вайсковыя могілкі, Мінск

Нобелевская неделя
10 октября - 29 ноября
18.00 руб.

Не игра
30 сентября - 28 октября
6.00 руб.

Беда от нежного сердца
30 сентября - 7 декабря
от 11.00 - до 20.00 руб.

Эстрадный караоке - спектакль «Сваты»
10 октября
от 20.00 - до 27.00 руб.

Формула любви
29 сентября - 17 октября
от 20.00 - до 27.00 руб.

Я вещь...
по 30 ноября
от 16.00 - до 18.00 руб.