Ulmus
Ужо зусім хутка, 17 жніўня, з 13:00 да 20:00, пройдзе бясплатны фестываль гісторыі і культуры Брэста “Ulmus”.
Гарадскі сад ператворыцца ў яскравую пляцоўку з дзесяткам зон для адпачынку, адукацыі, разваг і г.д. Прымеркаваны фестываль да гадавіны атрымання горадам Магдэбурскага права.
“Ulmus” гэта крафтавае свята для берасцейцаў і гасцей нашага гораду, якое ствараецца для таго, каб распавесці гісторыю Берасця праз актуальныя формы.
Вядома, што на фестывалі будзе змяшчацца 8 пляцовак, сярод якіх фуд-корт, дзіцячая зона, маркет, лекторый, шмат гістарычных актыўнасцей. Больш падрабязна ніжэй.
Падсілкавацца, выпіць летніх напояў ці кавы – можна будзе ў зоне фуд-корта. А паваляцца на траве ці сене, пагуляць у настолкі прыходзце на зялёную і безалкагольную зону пікніка. На пікнік можна браць пледы, ежу і гульні для вольнага паветра.
Праграма фэста Ulmus
17 жніўня 13:00-20:00, г. Брэст, Градскі сад
13:00: старт фэста,
13:00-13:45: папяровы спектакль тэатру “Камішыбаі”, “Берасцейскі Цмок-ахоўнік”,
14:00-16:00: гістарычная гульня для дзяцей «Легенды Брэста»,
14:00-16:00: маляванне гасцей фэста, праект “Утульнае маляванне”,
15:00-16:00: майстар-класс па фотаграфаванні раслін ад фотамастака Сяргея Лескеця,
15:00-15:45: папяровы спектакль тэатра “Камішыбаі”, “Берасцейскі Цмок-ахоўнік”,
15:00-16:00* - размовы з берасцейскімі краязнаўцамі і гісторыкамі за кавай (Іван Чайчыц, Ірына Малоз, Наталля Зданевіч і іншыя).
*спіс удакладняецца
16:00: гістарычны квэст па ваколіцах Гарадскога саду,
16:00-18:00: гістарычны лекторый (выступоўца: Мікалай Плавінскі).
16:30-17:15: папяровы спектакль тэатра “Камішыбаі”, “Берасцейскі Цмок-ахоўнік”.
18:00-20:00: маляванне плакатаў з сюжэтам Брэста (стрыт-арт мастак Сяргей Русак),
18:30-20:00: выступ электронных музыкаў, аб’яднанне PODPOLIE 162.
THEATREHD: РОДЕН
по 28 мая
от 16.00 - до 20.00 руб.
Соник 2 в кино
29 мая - 7 июня
от 5.00 - до 6.00 руб.
Мамки
3 августа
от 15.00 - до 30.00 руб.
Трикстер клуб
15 июня
от 10.00 - до 20.00 руб.
ВОЛШЕБНЫЙ ДРАКОН
по 23 июня
от 6.00 - до 9.00 руб.
«Рэй Чарлз. Золотые хиты»: Джазовый квартет Валентина Лакодина
16 июня
от 10.00 - до 70.00 руб.