Зборнiк «Беларуская анiмацыя» (6+) в городе Минск
«Паданне пра гуслi» анiмацыя, Беларусь, 2019, 10 хвiл.
Хлопчык шукае свайго бацьку, каб вярнуць яго з вайны дадому. Падчас падарожжа ён пераадольвае шматлікія выпрабаванні і перашкоды.
На Далёкім полі Хлопчык знаходзіць ваяроў, гатовых да бітвы.
Каб нагадаць ваінам пра іх сем’і і ранейшае мірнае жыццё, Хлопчык робіць з ваярскага шчыта і цяціў з лукаў музычны інструмент. Чароўная музыка незвычайнага інструмента прымушае воiнаў узгадаць сваіх родных, пераадолець варожасць адзін да аднаго і памірыцца. Бацька Хлопчыка вяртаецца дадому.
Так з’явіліся гуслі. Музычны інструмент на якім кранальна гучаць і прыгожыя лірычныя і эпічныя, журботныя мелодыі.
Рэжысёр: Таццяна Кублiцкая
Мастакi-пастаноўшчыкi: Таццяна Кублiцкая, Алiна Прастак
«Лагодны воўк» анiмацыя, Беларусь, 2018, 7 хвiл. 15 сек.
На краю палянкі ў глыбіні лесу жыў Галодны воўк. А галодным ён быў увесь час таму, што меў жаласлівае сэрца. Харчаваўся травамі, мёдам і піў гарбату. Аднойчы ўзімку ваўку ўжо стала не пад сілу галадаць, і ён усё ж такі вырашыў у бабы з дзедам выкрасці баранчыка. Выкраў і не змог яго з’есці, пашкадаваў. Замест гэтага напаіў яго гарбатай і наладзіў танцы. А ў гэты час дзед з ружжом і сабакам прыйшлі да дому ваўка, каб вярнуць баранчыка і пакараць ваўка…
Рэжысёр: Наталля Дарвіна
Мастакi-пастаноўшчыкi: Святлана Катлярова
«Як сінячок да сонца летаў» анiмацыя, Беларусь, 2014, 6 хвiл. 30 сек.
Паводле аднайменнай казкі беларускага пісьменніка Удадзіміра Дубоўкі.
За даўнi час не мелi людзi агню. I запалак не мелi, каб яго развесцi. Нi печ запалiць, нi скварку падсмажыць, нi кашу зварыць. А зiмой наогул пакутаваў народ сцюжа і холад вакол. І тады людзі вырашылі здабыць кавалачак сонца, але як да яго дабрацца? Сонца высока, а крылаў людзі не маюць. Пайшлі людзі ў лес, прасіць птушак, каб хто-небудзь з іх дапамог, прынес агню ад сонца. Усе птушкі адмовіліся ляцець да сонца, але ўсеж-такі знайшоўся адзін смяльчак – маленькі сінячок. Ён схапіў лучынку і паляцеў да сонца, каб прынесці людзям агонь…
Рэжысёр: Наталля Касцючэнка
Мастакi-пастаноўшчыкi: Канстанцін Касцючэнка, Наталля Касцючэнка
«Займальная азбука» анiмацыя, Беларусь, 2018, 13 хвiл.
Каб добра ведаць родную мову і не толькі размаўляць, але пісаць і чытаць на ёй, самае галоўнае, з чаго трэба пачынаць – гэта ведаць літары.
«Займальная азбука» – гэта працяг азбукі ў анімацыйнай форме – першы крок па краiне беларускай мовы. Маленькім гледачам будзе цікава не проста запамінаць літары, якія існуюць у беларускай мове, але і паглядзець захапляльныя гісторыі, у якіх удзельнічаюць гэтыя самыя літары.
Фiльм складаецца з кароткiх, працягласцю паўтары хвiлiны сюжэтаў з літары “С” па літару “Ш”. Дзякуючы кароткім гісторыям, дзецi даведаюцца як выглядаюць, пiшуцца i вымаўляюцца лiтары беларускага алфавiту, якiя словы з iх пачынаюцца, у якіх выкарыстоўваюцца.
Для дашкольнай і малодшай школьнай аўдыторыі.
Рэжысёры-пастаноўшчыкі: Уладзімір Петкевіч, Ірына Тарасава
Мастак-пастаноўшчык: Інга Карашкевіч
«Песня жаўрука» анiмацыя, Беларусь, 2018, 6 хвiл. 30 сек.
У даўнія часы ў Жаваранкаў не было сваёй песні. Аднойчы вясновай раніцай маленькі Жаўрук вырашыў знайсці песню і адправіўся ў дарогу.
Рэжысёр: Таццяна Кублiцкая