Максім Танк. Натуральны як лінія небасхілу (12+)
Описание

Фільм аб маладым Максіму Танку, будучым народным паэце Беларусі, які у сярэдзіне трыццатых гадоў мінулага стагоддзя, калі Заходняя Беларусь знаходзілася пад Польшчай, актыўна змагаўся супраць паланізацыі, за вызваленне беларускага народа аб польскага прыгнёту. У гэтай барацьбе даводзілася брутальна сутыкацца з польскай карнай сістэмай, якая усе высілкі прыкладвала для змагання з нязломнай беларушчынай. Для маладога чалавека гэта былі драматычныя і трагічныя падзеі, якія маглі падоўжыць гады турэмнага зняволення, зламаць жыццё назаўсёды. Але, воляю лёсу, такога не адбылося. Максім Танк выстаяў у гэтай барацьбе, застаўся натуральным, як лінія небасхілу.

Читать описание
Рекомендуем