12+
ЖИВАЯ МУЗЫКА КИНО: КОЛЛЕДЖ
Даты показа:
16 августа
Длительность:
66 мин.
Возрастные ограничения:
12+

Галівудскі шэдэўр нямога кіно «Каледж» (1927) у суправаджэнні жывой музыкі 16 жніўняў кінатэатры «Цэнтральны»!

Інтэрактыўны праект Дзяржаўнага камернага аркестра і кінатэатра «Цэнтральны» працягваецца! Прыходзьце 16 жніўня ў 19:00 на паказ камедыйнай драмы знакамітага актора і рэжысёра, легендарнага коміка ХХ стагоддзя Бастэра Кітана!

Музыку да гэтага класічнага нямога фільма склаў Стывен Прутсман - вядомы амерыканскі піяніст, дырыжор і кампазітар. Яго творчасць займае асобнае месца ў сусветнай музычнай прасторы: Стывен Прутсман аднолькава свабодна выяўляе сябе як у галіне класічнай музыкі, гэтак і ў жанры імправізацыі (ці гэто джаз або традыцыйная музыка народаў свету). Яго творы выконваліся такімі ўслаўленымі музыкантамі і калектывамі, як: Ё Ё Ма, квартэт «St. Lawrence», Леон Флейшар, Дон Апшоў і інш.

Музыка Стывена Прутсмана, якая будзе суправаджаць паказ фільма, дапаможа стварыць адмысловую культурную «прастору». Але ў працэсе агучвання фільма спатрэбяцца гукашумавыя эфекты, воклічы, смех… Гледачы не змогуць застацца ўбаку!

Прыходзьце! Упэўнены, будзе цікава!

Читать описание