ШЭРАЯ ШЫЙКА
ГАСТРОЛИ ГУ Национальный академический драматический театр им. Я. Коласа» (г. Витебск) на сцене театра-студии киноактера
0+
Васіль Ткачоў.
Лірычная казка паводле апавядання Д.Маміна-Сібірака.
Прэм’ера - 16 верасня 2022 года.
Прыйшла Восень. Стая качак збіраецца адлятаць на поўдзень, у цёплыя краіны. Маленькая Шэрая Шыйка вельмі чакае гэтай першай у жыцці далёкай вандроўкі. Таму важак Качар і Старая Качка дораць сваёй дачцэ дарослыя крылы. Але здараецца бяда: Шэрая Шыйка абараняе Зайца ад Лісы, і тая раніць ёй крыло. І качачка вымушана застацца на родным возеры на ўсю зіму. Дасведчаны ў жыцці, аптымістычны сябра Заяц, вядома, дапаможа перажыць халады, але ці атрымаецца ўратавацца ад хітрай, галоднай Лісы?.. Няхай юныя гледачы не хвалююцца. Праўду кажуць, смелым, добрым сэрцам і прырода дапамагае.
Пранізлівая гісторыя, напоўненая чароўнай музыкай, цудоўнымі песнямі і вершамі, прыгожымі пластычнымі эцюдамі, лірычным настроем, – выдатная нагода для таго, каб схадзіць у тэатр усёй сям’ёй.
Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны артыст Рэспублікі БеларусьВячаслаў ГРУШОЎ.
Мастак-пастаноўшчык – Наталля ЛАВІЦКАЯ-ЯРМОЛАВА.
Кампазітар Руслан СТАБРОЎСКІ.
Харэограф Дзіяна ЮРЧАНКА.
Тэксты песеньАлеся ЗАМКОЎСКАГА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
ШЭРАЯ ШЫЙКА-Ксенія КАМІНСКАЯ/Дар’я ФРАНЦУЗАВА
ЗАЯЦ-Антон БАРАНОЎСКІ/Ілля БЛЫКІН
ЛІСА-Таццяна РОГАТ/Алёна ЧЫСТАБАЕВА
КАЧАР-Міхаіл АСАНАЎ/Герман ДЫМАРЭЦКІ
СТАРАЯ КАЧКА-Валянціна БАГДАНАВА/Святлана ЖУКОЎСКАЯ/Вольга КУЛЯШОВА
ВОСЕНЬ, ЗІМА, ВЯСНА-Паліна КРАШЭЎСКАЯ/Святлана СУХАДОЛАВА
Спектакль вядзе Алена Мураўёва.
Працягласць спектакля – 1 гадзіна.

Симфоническая сказка на Рождество
25 декабря
от 15.00 - до 30.00 руб.

Вецер шуміць у таполях
12 января - 2 февраля
от 26.00 - до 28.00 руб.

Мюзикл "Бриолин"
2 февраля - 19 марта
от 22.00 - до 35.00 руб.

Любовь втроем
15 декабря - 26 января
от 12.00 - до 23.00 руб.

Сольный концерт шоу "Аллюр" "Эх, раз, ещё раз!"
12 декабря - 21 марта
от 22.00 - до 45.00 руб.

Пиковая дама (ТЮЗ)
26 января - 7 февраля
от 17.00 - до 18.00 руб.