Камень дурасці
Описание

КАМЕНЬ ДУРАСЦІ

16+

 

Сумесная пастаноўка Рэгіянальнага грамадскага фонду падтрымкі Міжнароднага тэатральнага фестывалю імя А.П.Чэхава, Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў і Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі

 

Аўтар: Канстанцін Сцешык

Жанр: драма

Рэжысёр: Дзмітрый Зімін

Мастак: Алена Ігруша

Кампазітар: Аляксандр Сітнікаў

Пераклад: Марыя Пушкіна

Працягласць: 1 г. 20 хв. без антракту

Прэм’ера: 26 сакавіка 2022 года

 

 

Папулярным сюжэтам у карцінах нідэрландскіх мастакоў Сярэднявечча з’яўлялася “выдаленне Каменя дурасці”, згодна з якім хірург нібыта вылечвае пацыента ад дурасці. У галандскай жа мове “выразаць камень”азначае падмануць, таму дзеянне на карцінах нагадвае больш шарлатанства, чым сапраўдную хірургічную аперацыю.

 

Сучасная гісторыя беларускага драматурга Канстанціна Сцешыка – гэта меланхалічныя сцэны з жыцця чалавека, які перанёс складаную аперацыю на галаўным мозгу. Пазбавіўшыся свайго “Каменя дурасці”, галоўны герой Раман пачынае востра адчуваць бессэнсоўнасць таго, што адбываецца ў яго жыцці і навокал. Здаецца, так было заўсёды: блізкія, што падманваюць сябе, прапаведуючы чужыя ім “правілы жыцця”, пустыя сустрэчы, размовы. Толькі цяпер гэта стала больш відавочным і невыносным.

Чым для Рамана з’явіцца “камень дурасці”? І ці толькі ў негатыўным кантэксце магчыма яго прачытанне?

 

 

Ролі выконваюць:

Раман – Максім Брагінец

Марына – Ганна Семяняка

Марат – Дзмітрый Давідовіч

Саша – Максім Паніматчанка

Маці – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Чарнабаева

Бацька – Віктар Багушэвіч

Аксана – Вераніка Буслаева

Алег – Максім Карасцялёў, Арцём Курэнь

Медперсанал – Уладзіслаў Віленчыц, Аляксандр Ніканенка

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор