Джаз-сюіта “Вясновы настрой”
Описание

25 сакавіка 2023 года, а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прагучыць джаз-сюіта “Вясновы настрой” з удзелам ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.

Праграма:

  • Джазавая п’еса Іліё Валантэ «American feeling».
  • Антоніа Вівальдзі. Цыкл «Часіны году» («Вясна»).
  • Альфрэд Шнітке. «Казка падарожжаў».
  • Фелікс Мендэльсон. «Песня без слоў».
  • Фрыц Крэйслер. «Мукі кахання».
  • Фрыц Крэйслер. «Радасць кахання».
  • Жуль Маснэ. «Элегія».
  • Міхаіл Глінка. «Я помню чудное мгновенье».
  • Альфрэд Шнітке. Балет, менуэт і фуга.
  • Грыгараш Дзініку. Хора стаката.
  • Галіна Гарэлава. «Вальс».
  • Клод Франсуа. «My way».

Выканаўцы: салісты ансамбля «Класік-Авангард», лаўрэаты міжнародных конкурсаў – Юрый Каліноўскі (скрыпка), Юлія Ражкоўская (віяланчэль), Вікторыя Янушкевіч (флейта), Кірыл Целяпнёў (кларнет), Максім Юргілевіч (габой).

Вядзе канцэрт – Людміла Каліноўская.

Паэтычная віктарына, прысвечаная Міжнароднаму дню паэзіі, ад загадчыка музея Міхала Бараноўскага.

Дадатковая інфармацыя на музейных старонках у сацыяльных сетках і па тэлефонах: +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

Читать описание
Рекомендуем