Музычна-светлавы перформанс “А ў полі, у полі ігрушка стаіць...” в городе Минск
Стоимость: 20.00 руб.
Описание
Напярэдадні Калядаў, перад тым, як сонца пойдзе на лета, а зіма – на мароз, запрашаем на незвычайную таямнічую музычную дзею, што адбудзецца ў атачэнні выцінанак Кацярыны Масэ і старадаўняга аўтэнтычнага тэкстылю.
На выставе дзве прасторы для дзеі. Дзве пары года – восень і вясна. Дзве вялікафарматныя працы Кацярыны Масэ можна будзе пабачыць толькі падчас імпрэзы.
Наведвальнікаў чакае:
- Традыцыйная беларуская інструментальная і вакальная музыка;
- Святло і цемра;
- Гук і цішыня;
- Мужчынскае і жаночае;
- Касмагонія і традыцыйная беларуская міфапаэтычная мадэль свету…
Запрашаем 19 снежня ў 20:00 на ўнікальны музычна-светлавы перформанс “А ў полі, у полі ігрушка стаіць...” у межах выставы выцінанак Кацярыны Масэ.
Кошт: 20 рублёў.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Узроставая катэгорыя: 16+
Тэлефон для даведак: +375 17363 56 21.
Адрас: вул. М.Багдановіча, 13.
Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор