
Мудрамер
Перенос: спектакль Мудрамер с 23.12 на 05.01.2021 г. 19-00. Билеты действительны.
Спектакль «Мудрамер» на сцэне Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii
Сатырычная камедыя
Аўтар: Мікалай Матукоўскі
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў
Мастак-сцэнограф: Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах: Марына Алекна
Мастак па святле: Сямен Давыдзенка
Працягласць: 2 г. 20 хв. з антрактам
Распавядаюць, што вялікаму Альберту Энштэйну настаўнікі ставілі ў дзяцінстве двойкі і тройкі па фізіцы.
Вызначыць нормы геніяльнасці, таленавітасці або разумовай абмежаванасці бывае не пад сілу нават дасведчанаму псіхолагу. А вынаходнік-самавучка Мурашка прыдумляе апарат, які вызначае ступень чалавечай мудрасці. У спробах запусціць мудрамер у серыйную вытворчасць вынаходца звяртаецца ў канчатковую інстанцыю – Міністэрства ўзгаднення. З гэтага ўсё і пачынаецца…
Цікава, ці атрымае ён дазвол на вытворчасць? Ці аддзячаць людзі за гэтакі падарунак?
Калі жадаеце даведацца праўды, то – калі ласка! – чакаем у РТБД на спектаклі “Мудрамер”!
Ролі выконваюць:
Міністр узгадненняў – Андрэй Дабравольскі
Першы намеснік Міністра – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч, Алена Баярава
Другі намеснік Міністра – Максім Шышко, Ілля Ясінскі
Нюра – Анастасія Баброва, Марыя Пятровіч
Мурашка – заслужаны артыст РБ Валянцін Салаўёў
Залівака – Уладзіслаў Ноздрын, Максім Паніматчанка
Бабуля – народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель
Республиканский театр белорусской драматургии