
Чакана гучна і да болю блізка
Жыццё супрацоўніка банка рэзка мяняецца, калі родная, але незнаёмая цётачка, праз трыццаць гадоў дасылае ліст з просьбай прыехаць да яе па прычыне хуткай смерці.
Кэмп (Сяргей Бірульчык) пагаджаецца, аднак, зусім не ведае, як паводзіць сябе.
Ён разгублены.
Яна маўчыць.
Паступова крыўда з мінулага вырываецца на волю, правакуючы агрэсію.
Кэмп вінаваціць Грэйс (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Тамара Міронава) у сваёй неплацежаздольнасці, у тым, што доўгі час адсутнічала ў яго жыцці, калі была так патрэбна.
Вінаваціць нават у тым, што ад яго сышла жонка (Таццяна Гулевіч)... Таксама, Кэмпа раздражняе жанчына (народны артыст Рэспублікі Беларусь Зінаіда Зубкова) ў акне насупраць, якая ўвесь час быццам назірае за ім.
Здаецца, што Кэмп прыехаў выключна дзеля атрымання спадчыны, але дзіцячыя траўмы, эмоцыі і ўспаміны цалкам мяняюць ход падзей...
Да чаго прыводзіць прага помсты за мінулае?
Ці можна кампенсаваць татальную адсутнасць кахання?
Як уцячы ад уласных думак ці правасуддзя?
Якія адказы чакаюць нас у фінале дэтэктыўнай гісторыі, поўнай надзеі, роспачы і чорнага гумару?