"Парашутыст" в городе Минск

Стоимость: 20.00 руб.
Описание

Аляксандр Селін

 

Трагікамедыя на 2-е дзеі

паводле аднайменнай аповесці

 

Пастаноўка заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Вячаслава Грушова

Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранка

Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча

Пластыка і харэаграфія Ульяны Ацясавай

Інсцэніроўка і пераклад інсцэніроўкі Алеся Замкоўскага

Памочнік рэжысёра Святлана Сухадолава

 

Мы жывём у эпоху рызыкі, пастаянна шукаем, як павысіць узровень свайго адрэналіну. Эдвард прафесійна займаецца парашутным спортам. На адным са спаборніцтваў парашут не раскрываецца. З’яўляецца Смерць і пытаецца асуджанага Эдварда пра апошняе жаданне. «Запасны парашут...» – са страхам шэпча майстар спорту. Смерць нечакана для сябе дорыць парашутысту жыццё, якое цяпер ён не згодны так проста адпускаць. Але і Смерць не можа адмовіцца ад свайго прызначэння і прымае розныя абліччы, каб нарэшце забраць героя ў іншы свет... Паступова яна пачынае адчуваць усё большае прыцягненне да сваёй ахвяры... А Эдвард разумее, што жыццё не вечнае і таму трэба напоўніцу карыстацца кожным імгненнем. Чым жа скончыцца гэтае змаганне, барацьба паміж рэальным чалавекам і містычным персанажам– глядзіце на вялікай сцэне тэатра імя Якуба Коласа.

У тэатральнай гісторыі спалучаюцца трагічнасць і камічнасць, гумар і драматызм, гарэзлівасць і прытча. Героі зазіраюць унутр сябе, каб паспрабаваць адказаць вечныя пытанні: што такое жыццё? Што такое смерць? Хто такі чалавек паміж жыццём і смерцю?

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор