Пелiкан в городе Минск
Пры падтрымцы Амбасады Швецыі і Групы кампаній «Твая Сталіца»
18+
Аўтар: Аўгуст Стрындберг
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў
Жанр: Ода злачыннай жарсці
Мастак-пастаноўшчык: Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах: Валянціна Няборская
Кампазітар: Дзмітрый Фрыга
Рэжысёр па пластыцы: Яўген Карняг
Мастак па святлу: Сямён Давыдзенка.
Прэм’ера:22 чэрвеня 2016г.
Працягласць:1г. 40хв. без антракту
«Пелікан» – адна з пазнейшых камерных п'ес вялікага шведскага драматурга Аўгуста Стрындберга.
Галоўная гераіня Эліза – маці сямейства – пэўны час атаясамлівае сябе з пеліканам, прыгожай і загадкавай птушкай, якая, згодна з легендай, у бязвыхадных сітуацыях корміць сваіх дзяцей уласнай крывёю…
Толькі з пасмяротнага ліста бацькі дзеці даведваюцца пра жахлівы падман маці. Як жыць дзецям з гэтаю праўдаю, і як гэта навіна паўплывае на лёс усяго сямейства?
Ролі выконваюць:
Маці – заслужаная артыстка БР Людміла Сідаркевіч
Сын – Арцём Курэнь
Дачка – Ганна Семяняка
Зяць – Максім Брагінец
Служанка – заслужаная артыстка РБ Галіна Чарнабаева.
Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii