Партрэт в городе Минск
Замена : “Партрэт”, запланированного 11.11.2020 (19.00), на спектакль “Ліфт” (19.00).
Аўтар інсцэніроўкі: Святлана Навуменка
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў
Жанр: трагіфарс
Пераклад: Аляксандр Гарцуеў
Мастак-сцэнограф: Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах: Марына Алекна
Мастак па святле: Сямён Давыдзенка
Відэаэфекты: Лізавета Пінігіна
У спектаклі выкарыстана музыка Алега Хадоскі
Прэм’ера: 4 мая 2016
Працягласць: 1 г. 20 хв.
Кожны творчы чалавек хаця б аднойчы ў жыцці сутыкаўся з няпростым выбарам: прысвяціць сваё жыццё таму, дзеля чаго ты быў народжаны, раскрыццю свайго таленту і служэнню высокаму, альбо паддацца спакусе багацця і ўцех.
«Партрэт» – гэта фантасмагарычная, містычная, гратэскная гісторыя мастака і яго жыццёвага выбару.
Гэта фарс, гэта трагедыя, гэта ГОГАЛЬ!
Ролі выконваюць:
Чарткоў – Андрэй Новік
Мікіта – Дзмітрый Давідовіч, Сяргей Шымко
Прафесар – заслужаны артыст РБ Валянцін Салаўёў
Партрэт – Андрэй Дабравольскі
Чалавек у чорным – Мікалай Стонька
Крамнік, Рэдактар, Чалавек у балаклаве – Уладзіслаў Ноздрын, Максім Шышко
Квартальны, Генерал – Віктар Багушэвіч, Канстанцін Воранаў
Карабейніца, Lise – Вераніка Буслаева, Надзея Цвяткова
Кухарка, Dama N – Марыя Пятровіч, Наталля Халадовіч
Гандлярка бублікамі, Grande Dame – Алена Баярава, Ганна Анісенка
Дама – Гражына Быкава
Рэспубліканскi тэатр беларускай драматургіі