Беларусь. Дыдактыка в городе Минск
Беларусь. Дыдактыка
12+
Жанр: дарога да сябе
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Марчанка
Музыка: Дзмітрый Лук’янчык
Рэдактар па адборы літаратурнага матэрыялу: Вера Буланда
Аўтар выцінанкі на афішы: Вольга Бабурына
Працягласць: 45 хв. без антракту
Прэм’ера: 20 студзеня 2017г.
Вучонае, дастаткова неэмацыйнае слова “дыдактыка” тут выступае ключом да таго, як адчуць прыгажосць роднай мовы і закахацца ў яе. Душа гэтага спектакля – народная артыстка Беларусі Таццяна Рыгораўна Мархель. У спектаклі праз творы класічнай беларускай літаратуры, праз фальклор, песні, якія яе маці калісьці напявала ёй, Таццяна Рыгораўна ў суправаджэнні выдатнага музыкі Дзмітрыя Лук’янчыка дзеліцца сваім вопытам, разважаннямі аб сваім месцы ў свеце, аб адносінах з людзьмі, рэчаіснасць, прыродай, сваім народам.
У спектаклі выкарыстаны ўрыўкі з наступных твораў:
Якуб Колас «Сымон-музыка»
Эліза Ажэшка «Раманіха»
Змітрок Бядуля «Яйкі на вялікдзень»
Васіль Хомчанка «Пры апазнанні –затрымаць»
Іван Мележ «Людзі на балоце»
Янка Купала «Лета»
Віктар Карамазаў «Дзялёжка кабанчыка»
Дзеючыя асобы:
народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель;
Дзмітрый Лук’янчык.
Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii