Паляванне на сябе / Охота на себя в городе Минск
ПАЛЯВАННЕ НА СЯБЕ
Па матывах п'есы «Утиная охота» Аляксандра Вампілава
Не камедыя
Рэжысёр Стас Жыркоў
Пераклад Марыя Пушкіна
Мастак Алена Ігруша
Выканаўцы:
Максім Брагінец, Арцём Курэнь, Андрэй Новік, Сяргей Шымко, заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч, Гражына Быкава, Ганна Семяняка, Анастасія Баброва, Дзмітрый Давідовіч
Жыў-быў чалавек з прозвішчам Зілаў. Звычайны чалавек са звычайным прозвішчам. І была ў яго звычайная жонка. Як раптам... ён атрымаў кватэру! Здавалася б, усё ў яго павінна быць добра. Але ён аказваецца замураваны ў лабірынце ўласнай свядомасці. А ў лабірынце гэтым шмат квэст-пакояў, дзе яго чакаюць жонка, палюбоўніца, сябры. З кожным крокам Зілаў заблытваецца ўсё больш. Ці знойдзе ён выхад?
Спектакль «Паляванне на сябе» пра тых, хто лічыць сябе дарослым, а на справе аказваецца дзіцём, якое ўпершыню патрапіла ў такі квэст-пакой уласнага жыцця.
21 верасня –субота, пачатак а 19:00
На сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
Працягласць: 2 гадзіны 10 хвілін (без антракту)
Спектакль ідзе на беларускай мове з англійскімі субтытрамі
16+
Стас Жыркоў
Дырэктар і мастацкі кіраўнік Кіеўскага акадэмічнага тэатра драмы і камедыі на левым беразе Дняпра (2019), дырэктар і мастацкі кіраўнік Кіеўскага акадэмічнага тэатра «Золоти ворота» (2014–2019), заслужаны артыст Украіны (2017). Скончыў акцёрска-рэжысёрскі курс Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. З 2016 года ўзначальвае напрамак моладзевай палітыкі Нацыянальнага саюза тэатральных дзеячаў Украіны. З'яўляецца майстрам курса акцёрскага майстэрства ў Кіеўскім Нацыянальным універсітэце культуры і мастацтваў. Супрацоўнічае з рознымі тэатрамі Еўропы. Шматразовы лаўрэат тэатральных прэмій і міжнародных фестываляў.
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі