Mouette/Чайка в городе Минск
«Mouette/Чайка» Спектакль ЦБД і РТБД разам з МОО «Тэатро» 16+
Жанр: гісторыя несыгранага спектакля
Па матывах Антона Чэхава
Рэжысёр – Яўгенія Давідзенка
Працягласць: 1 г. 20 хв.
Акцёры: Вераніка Буслаева, Мікіта Чабатар, Кацярына Жалудок, Манон Бушэнэ-Апотэлоз, Амін Рошдзі
РТБД сумесна з ЦБД запрашае вас на спектакль «Mouette/Чайка» па матывах «Чайкі» Антона Чэхава з удзелам франкафонных артыстаў і акцёраў РТБД.
Трэплеў так і не сыграў спектакль, а што калі не сыграць “Чайку”? Ці сыграць, але так, быццам бы гэта спектакль ў спектаклі? А калі пераасэнсаваць твор і яго касмапалітычныя матывы адзіноты, самоты і пошукаў новага мастацтва? Калі зрабіць яго шматмоўным? Пагуляць з гутаркамі, формай і дзеяннем, як марыў Трэплеў. І ўвогуле, будзе напрыканцы выбух ці не?
Запрашаем разам з намі паразважаць пра паразуменне і непаразуменне, выбудаваць дыялог паміж класікай і сучаснасцю.
Спектакль адбудзецца на рускай, беларускай, французскай і арабскай мовах.