Франко-Магрибские каникулы в Минске в городе Минск

Стоимость: 10.00 руб.
Описание

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадстаўляе многанацыянальны тэатральны праект з удзелам актораў тэатра і студэнтаў Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Тэатро».

 

Нашы госці — маладыя, пазітыўныя і яркія;

яны — з Парыжа, Туніса і Касабланкі;

яны пакажуць  вакальныя, танцавальныя і драматычныя нумары на сцэне РТБД.

 

Маладым акцёрам з Францыі, Туніса і Марока прыйшла ідэя арганізаваць «тэатральны праменад» па Мінску і пазнаёміцца з гасціннасцю беларускай публікі. Пры падтрымцы Цэнтра беларускай драматургіі ўдзельнікі праекта на працягу месяца распрацоўвалі эцюды і ўдасканальвалі свае акцерскія навыкі з педагогамі з Беларусі.

 

У апошнія дні жніўня мы працягваем летні настрой і запрашаем далучыцца да «Франка-магрыбскіх канікул у Мінску» ўсіх, хто ўжо знаёмы з нашым праектам, усіх аматараў французскай культуры, усіх, хто вывучае і цікавіцца французскай мовай і ўсіх, хто хоча проста добра правесці вечар.

 

Драматычныя эцюды суправаджаюцца сінхронным перакладам на рускую мову.

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор