Людзі на балоце в городе Минск
Драма ў 2-х дзеях па матывах раманаў
«Людзi на балоце» i «Подых навальнiцы»
Iвана Мележа, iнсцэнiроўка Аляксандра Гарцуева
За аснову спектакля ўзята ўласная інсцэніроўка Аляксандра Гарцуева (А.Гарцуеў - рэжысёр, мастацкі кіраўнік Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii), створаная па матывах найбуйнейшых беларускіх раманаў ХХ стагоддзя «Людзi на балоце» i «Подых навальнiцы» Iвана Мележа. Цэнтральнае месца ў ёй займае любоўны трохкутнік Яўхім – Ганна - Васіль.
У творы на фоне драматычных падзей мінулага стагоддзя разгортваюцца сцэны народнага жыцця, узнімаюцца спрадвечныя пытанні быцця і пошуку шчасця, якое для адных – у каханні і сям'і, для іншых – ва ўладзе і дабрабыце.
Яркай асаблівасцю спектакля з'яўляецца гучанне ў ім жывой аўтэнтычнай мовы палешукоў.
Працягласць спектакля – 50 хвiлiн + 45 хвiлiн.