КЕНТЭРВІЛЬСКІ ПРЫВІД
Фантастычная гісторыя па аднайменнай казцы 6+
Оскар Уайлд
Рэжысёр-пастаноўшчык: Ганна КАЗЛОВА
Мастак-пастаноўшчык: Дар’я ВОЛКАВА
Балетмайстар: Дзіна ЮРЧАНКА
Музычнае афармленне: Андрэй КАРАЛЕВІЧ
Сям'я прагрэсіўных амерыканцаў купляе сярэднявечны англійскі замак Кентэрвіль, у якім вось ужо трыста гадоў жыве адзін неспакойны прывід і наганяе жах на ўсіх яго насельнікаў. Сэр Сайман Кентэрвіль – грозны і небяспечны! Вось толькі новыя гаспадары не толькі не баяцца прывідаў, але нават ладзяць на Саймана сапраўднае паляванне. Няшчаснаму духу нічога не застаецца, як вечна хавацца ў цёмных падвалах замка і аплакваць свой горкі лёс. Калі толькі... Знойдзецца чыстая нявінная душа, поўная любові і спагады, якая пашкадуе нашага прывіда і дапаможа яму знайсці вечны супакой.
Рамантычную гісторыю, прыдуманую Оскарам Уайлдам больш за сто гадоў таму, мы ператварылі ў захапляльны містычны спектакль, поўны цудоўных метамарфозаў, бліскучага гумару і сапраўдных страшылак. Перанесціся ў атмасферу англійскага замка і разгадаць усе яго таямніцы будзе цікава і дзецям, і іх бацькам.
Спектакль доўжыцца 1 гадзіну 30 хвілін
Прэм’ера – 1 чэрвеня 2022 года

А мне не сорамна!...
27 января - 10 февраля
10.00 руб.

Собака на сене
9 декабря
от 11.00 - до 20.00 руб.

Безумный день, или Женитьба Фигаро
14 января
от 15.00 - до 25.00 руб.

Хочу вашего мужа
5 января
от 25.00 - до 35.00 руб.

Вось я і прыйшла!
23 декабря - 1 февраля
от 26.00 - до 30.00 руб.

«Рождественский концерт» в рамках проекта «Вопреки гравитации»
20 декабря
от 15.00 - до 30.00 руб.