Рамэо і Джульета
Описание

Каханне...
Што можа быць мацнейшым за гэтае пачуццё? Якія перашкоды і выпрабаванні здольны пераадолець чалавек, які спазнаў яго?
Больш за чатыры стагоддзі адзін з самых драматычных твораў   У. Шэкспіра "Рамэо і Джульета" спрабуе адказаць на гэтыя пытанні.
Рэжысёр Д.Філіповіч прадставіць нашым гледачам сваю сучасную трактоўку бессмяротнага твора, дзе сутыкаюцца не толькі два варагуючыя кланы: Мантэкі і Капулеці, але і два сямейныя бізнэсы!

Класічны тэкст, сугучны нашаму часу, у якім, на жаль, грошы кіруюць баль, але чыстае шчырае каханне, пераадольваючы ўсё на сваім шляху, атрымае перамогу!
Гісторыя пра маладых закаханых Рамэо і Джульету, расказаная сучаснай мовай, уразіць Вас непрадказальнасцю і нечаканым рашэннем.
Пагрузіўшыся ў вядомы сюжэт Шэкспіра, Вы зможаце зноў ацаніць гісторыю вялікага кахання. Кахання Рамэо і Джульеты.
 

Читать описание
Рекомендуем