Данііл Хармс.“Я вынуў з галавы шар” в городе Минск

Описание

Данііл Хармс: "Я вынуў з галавы шар"

 

Зразумець бессэнсоўнасць нельга:

зразумелая бессэнсоўнасць ужо не бессэнсоўнасць.

Якаў Друскін

 

Майстэрня «Данііл Хармс: "Я вынуў з галавы шар"» – прастора для размовы пра асаблівае светаўспрыманне пісьменніка, паэта і драматурга, аднаго з заснавальнікаў групы “Аб'яднанне рэальнага мастацтва” (ОБЭРИУ) Данііла Хармса. Напярэдадні прэм’еры спектакля “Вось я і прыйшла!” даследчыца тэатра Алена Мальчэўская і рэжысёр Аляксандр Бародка пагавораць аб яркай і шматграннай асобе Хармса ды гульне як спосабе жыцця і творчасці.

Тэксты Данііла Хармса не пакідаюць абыякавымі чытачоў і гледачоў. У сваёй творчасці ён выкарыстоўваў прыёмы алагізму, абсурду, гратэску, эксперыментаваў з мовай і формай твораў. Аднак гэтая відавочная бессэнсоўнасць мае глыбокі сэнс: Хармс імкнуўся пераўладкаваць жыццё, перасабраць гэты свет нанова, знайсці жыццёвыя арыенціры. У той жа час паэт не забываўся на радасць экспромта і імкнуўся ператварыць будзённасць у свята.

Як расшыфроўваць мастацкі свет Хармса і якія вобразы ён ў сабе змяшчае? Падрыхтуемся да прэм’еры разам на майстэрне – разгледзім “шар”, які вынуў са сваёй галавы Данііл Хармс!

 

 

Алена Мальчэўская – тэатральны крытык, даследчыца тэатра.

 

Аляксандр Бародка– рэжысёр прэм’ернага спектакля РТБД “Вось я і прыйшла!” па матывах твораў Данііла Хармса, выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Рэжысура тэатра” (драматычны тэатр).

 

Працягласць: 1 г. 20 хв.

12+

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор