Карней
Стоимость: 30.00 руб. -  35.00 руб.
Описание

па матывах твораў Уладзіміра Караткевіча

Аўтары інсцэніроўкі: Мікалай Музычэнка, Алена Зміцер

Жанр: гісторыя аднаго дома

Рэжысёр: Алена Зміцер

Мастак-пастаноўшчык: Марына Алекна

Працягласць: 2 г. без антракту

Беларуская зямля і яе народ на працягу ўсяго існавання падвяргаліся складаным выпрабаванням. Вялікая Айчынная вайна – адна з найтрагічных старонак нашай гісторыі. Тое, што нельга забыць, бо ў жыцці ўсё ўзаемазвязана: паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй, паміж усім жывым на зямлі існуе непарыўная нябачная сувязь.

“Карней” гэта спектакль, у якім галоўным прадметам даследавання становіцца Дом. Дом як сімвал, як пачуццё, як сувязь з роднай зямлёй, як злучальнае звяно пакаленняў, досведаў, часоў і выпрабаванняў.

Галоўны герой Карней – мясцовы пацукалоў, неадназначны, дзівакаваты чалавек, якога любяць усе дзеці і, як потым выяўляецца, усе мышы. Ён марыць аб Доме, шукае яго – сваё месца. Аднак, калі знаходзіць, здараецца страшнае… Вайна, перад тварам якой чалавек, як і ўсё жывое, – вельмі хісткая, крохкая істота, дробязь, пясчынка. Як, сутыкнуўшыся з такой дадзенасцю, такой рэчаіснасцю, засцерагчы, адстаяць, абараніць сімвал сувязі з роднай зямлёй, родам – свой Дом?..

У аснове спектакля – апавяданне Уладзіміра Караткевіча “Карней – мышыная смерць”, а таксама ўрыўкі з празаічных твораў пісьменніка, яго вершаў і эсэ.

Ролі выконваюць:

Карней –Дзяніс Аўхарэнка

Алеся, Фраў– Ганна Семяняка

Янка– Арцём Курэнь

Мыш –Дзмітрый Давідовіч

Цётачка, Баба Галя– заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Сідаркевіч

Пацук–Аляксандр Ніканенка

Мыш, Дзядзька Міша– Сяргей Шымко

Мышка, Цётка Дуня, Крумкач–Юлія Лазоўская

Ханс–Максім Брагінец

Гюнтэр–Уладзіслаў Віленчыц

Ральф–Уладзіслаў Ноздрын

Мікола– Максім Паніматчанка,Максім Карасцялёў

Сярожка, Пацукалоў– Багдан Курэнь

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор