Магіла льва в городе Минск
Спектакль па матывах народнага падання і паэмы Я. Купалы “Магіла льва”
Хто мы і куды зараз ідзем? Ці ведаем, ці памятаем гісторыю сваёй зямлі? Каб адказаць на гэтыя пытанні, трэба вярнуцца да сваіх каранёў, звярнуцца да гісторый з жыцця нашых продкаў: іх кемкасць захавала дзеля нас шмат дзіўных весцяў. Адна з іх – паданне пра легендарнага асілка Машэку, якога здрада ператварыла ў раз’юшанага ў адносінах да нясправядлівасці льва.
Пасля смерці Машэкі, яго высокую магілу ў народзе назвалі “Магілай льва”. А потым на гэтым месцы вырас горад, які зараз носіць назву Магілёў.
Рэжысёр-пастаноўшчык: Марыя Гуцава
Мастак-пастаноўшчык: Віталій Шухман
Узроставыя рэкамендацыі: 16+
Прэм’ера: 29 лістапада 2022
Працягласць: адна гадзіна
Спектакль ідзе на беларускай мове.
У спектаклі занятыя: Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Мікалай Сцешыц, Кацярына Жылінская, Максім Кошалеў, Паліна Лаўрова, Валерыя Вырвіч.
Вялікая падзяка калектыву тэатра і ўсім, хто датычны да стварэння і паказу спектакля. Асабістае дзякуй Максіму Кошалеву за музычнае афармленне, Ігару Багамазаву за працу над лялькамі і мастаку па святле Сямёну Давыдзенка.