Паклон табе, Бацькоўскі край
Описание

Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча запрашае адзначыць Дзень нараджэнне калектыву разам. Гледачы ўбачаць сапраўдную феерыю яркіх фарбаў на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі. У праграме канцэрта Паклон табе, бацькоўскі край» - сабрана  суквецце разнастайных народных касцюмаў, дзівосных галасоў і запальных танцаў. Менавіта 29 лютага заснаваны Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча. І з нагоды свята артысты падораць гледачам найлепшыя нумары з багатага рэпертуару, які налічвае больш за несколькі соцен твораў. У праграме прагучаць самыя розныя кампазіцыі - лірычныя і каляндарна-абрадавыя, у сучаснай аранжароўцы і аўтэнтычныя. На сцэне адначасова будзе знаходзіцца нескалькі дзясяткаў артыстаў: не толькі харавая група, але таксама танцоры і аркестр. У іх выкананні перад вачыма гледачоў пройдуць народныя няспешныя карагоды і жартаўлівыя танцы, мілагучныя вакальныя кампазіцыі зменяцца вясёлымі прыпеўкамі, не абыйдзецца і без кампазіцый, якія ад першай да апошняй ноты напоўненыя любоўю да роднага краю

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор