Фантики (Гастроли) в городе Минск
Рэй Куні
Камедыя на 2-е дзеіпа п’есе «Смешныя грошы»
Прэм’ера – 13 і 14 чэрвеня 2023 года
Пастаноўка, сцэнаграфія, касцюмы Андрэя Жыгура
Музычнае афармленне Міхаіла Рудака
Пераклад на беларускую мову Міхася Мірановіча
Асістэнт рэжысёра Святлана Дашкевіч
Сціплы англійскі бухгалтар Генры Перкінс памылкова ў свой дзень нараджэння прыносіць дадому чамаданшчык з каласальнай сумай грошай. Семсот трыццаць пяць тысяч фунтаў стэрлінгаў! Бедны клерк зусім шалее ад захаплення такім багаццем – і вырашае узяць рэванш за шэрае існаванне на адну зарплату, збегчы з жонкай на край свету, каб жыць выключна ў сваё задавальненне. Вось толькі калі так было, каб атрымлівалася тое, чаго нам хочацца? Перашкаджаюць сябры, паліцэйскія, таксіст і нават наёмны забойца. А прага грошай змяняе свядомасць – і героі грэбуюць каханнем, сяброўствам, гонарам і абавязкам. Як жа нованароджанаму багацею і ўсім навокал не аслепнуць ад «ззяння золата» і захаваць хаця б крыху сумлення?!
Брытанскі драматург Рэй Куні добра вядомы віцебскім гледачам па спектаклі «Ён. Яна. Акно. Нябожчык.». Новая пастаноўка – у феерверку абсурдна смешных сітуацый – пакажа, куды прыйдуць тыя, хто хоча атрымаць усё і адразу, без асаблівых намаганняў.
У спектаклі занятыя: Яўген Бераснеў / Цімур Жусупаў (Генры Перкінс), Ульяна Ацясава / Паліна Крашэўская (Джэйн Перкінс), Антон Бараноўскі / Дзмітрый Каваленка (Віктар Джонсан), Таццяна Рогат / Вікторыя Шамардзіна (Бэці Джонсан), Герман Дымарэцкі / Юрась Цвірка (Біл), Уладзіслаў Жураўлёў / Максім Ратомскі (Дэвенпорт), Аляксей Анісеня/ Ілля Блыкін (Слэйтан).