Профіт в городе Минск
Уважаемые зрители!
17.03.2022 вместо спектакля “Профiт” будет спектакль "Калека з вострава Iiншман"!
Билеты действительны.
Прэм'ера спектакля «Профіт» на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
Спектакль па матывах «Даходнага месца» Аляксандра Астроўскага
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў
Мастак-сцэнограф: Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах: Марына Алекна
Кампазітар: Дзмітрый Фрыга
Жанр: Трагікамедыя з жыцця дзяржслужачых у дзвюх частках
Прэм’ера: 10 красавіка 2020
Працягласць: 2 г. 40 хв. з антрактам
Куды каціцца свет? Што не так з сучасным грамадствам?
Дзіўна, але гэтымі ж пытаннямі задаваўся Аляксандр Астроўскі яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя ад імя свайго персанажа Жадава ў п'есе «Даходнае месца». Прайшло амаль паўтары стагоддзі, а пытанні застаюцца актуальнымі.
У кожнага чалавека свае жыццёвыя прынцыпы. Адзін выбірае грошы, фінансавы дабрабыт, багацце. Другі – багацце душэўнае, сумленнасць, адказнасць, гонар. У кожнага свая выгада ад такога жыццёвага выбару, свой профіт. Але хто выйграе?
А калі да гэтых каштоўнасцяў дадаць каханне? Ці маем мы права рабіць другога чалавека заложнікам свайго рашэння, альбо павінны ісці на кампраміс дзеля кахання?
Сучасны погляд на вечныя пытанні аб чалавечых каштоўнасцях у новай пастаноўцы Аляксандра Гарцуева ў РТБД.
У ролях:
Жадаў – Арцём Курэнь
Паліна – Ганна Семяняка, Кацярына Жалудок
Юсаў – Максім Брагінец, Андрэй Новік
Белагубаў – Уладзіслаў Ноздрын, Максім Шышко
Юлія – Гражына Быкава, Марыя Пятровіч
Кукушкіна – Людміла Сідаркевіч, Галіна Чарнабаева
Вышнеўскі – Канстанцін Воранаў, Андрэй Дабравольскі
Вышнеўская– Анастасія Баброва, Наталля Халадовіч
Мыкін – Ілья Ясінскі, Мікалай Стонька
Дасужаў– Дзмітрый Давідовіч, Мікалай Стонька
Ніхто – Віктар Багушэвіч, Валянцін Салаўёў
Рэспубліканскi тэатр беларускай драматургіі