Радзіва «Прудок» в городе Минск
Радзіва "Прудок" (16+)
Андрусь Горват
дзённік
Рэжысёр: Раман Падаляка
Інсцэніроўка: Раман Падаляка, Міхась Зуй
Сцэнаграфія і касцюмы: Кацярына Шымановіч
Музыка "pilip": Дзмітрый Есяневіч, Міхась Зуй, Віталь Кулеўскі
Мастак па святле: Мікалай Суркоў
Музычнае афармленне: Юрась Бачкароў
Прэм'ера – 16 траўня 2018 года
Працягласць – 1 гадзіна 50 хвілін без антракту
Жывая гісторыя колішняга дворніка Купалаўскага тэатра ўвасобілася ў выдатную мастацкую дзею на сцэне гэтага самага тэатра.
“Радзіва Прудок” распавядае пра мінскага журналіста і дворніка Купалаўскага тэатра Андруся Горвата, які вырашыў з'ехаць у вёску Прудок аднаўляць дом свайго дзеда і прамяняў мітусню вялікага горада на радасці вясковага жыцця і блізкасць да ўласных каранёў. Свае ўражанні ён спачатку размяшчаў на асабістай старонцы ў Facebook – потым гэтыя запісы сталі кнігай і неўзабаве спектаклем.
Падзея, насамрэч, унікальная, бо, ад самага пачатку суправаджалася абсалютна бескарыслівай любоўю ўсіх удзельнікаў творчага працэсу да літаратуры, тэатра і да аўтара, які здолеў абудзіць увагу да важных рэчаў. Прыгожы ланцужок падзеяў, звязаных з асобай Горвата, тэатрам, Мінскам, кнігамі, спектаклем будзе мець працяг і натхняць на шчырыя ўсмешкі і светлыя думкі.
Организатор: Национальный академический театр им. Я. Купалы.