Рэвізор (Я.Купалы) в городе Минск
Рэвізор (16+)
Мікалай Гогаль
камедыя
Рэжысёр-пастаноўшчык :Мікалай Пінігін
Сцэнаграфія і касцюмы: Марыус Яцоўскіс
Кампазітар: Андрэй Зубрыч
Пераклад з рускай мовы: Марыя Пушкіна
Рэжысёр: Дзмітрый Цішко
Прэм'ера – 27 студзеня 2018 г.
Працягласць – 2 гадзіны 35 хвілін з антрактам
Жыццё шараговага мястэчка развярэджана. Прайшла пагалоска, што ў раён кіруецца рэвізор са сталіцы, і намеры яго самыя сур’ёзныя. Чыноўнікі нярвуюцца, ікаюць і сутаргава пачынаюць прыкрываць свае злачынствы. Гараднічы шыхтуе ўсю вярхушку мясцовай улады. Апякун медыцынскіх устаноў штурхалямі выправаджвае хворых дадому, наглядчык вучылішчаў намаганнем волі падымае паказнікі, суддзю таксама ёсць чым заняцца – пытанне службовых крадзяжоў, нахабнага злоўжывання паўнамоцтвамі і хабарніцтва стаіць асабліва востра. Але ці атрымаецца ў гэтых махляроў выплысці?
Лаўрэат V Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія" ў трох намінацыях: "Найлепшы драматычны спектакль", "Найлепшая работа рэжысёра ў тэатры драмы" (Мікалай Пінігін) і "Найлепшая мужчынская роля ў спектаклі тэатра драмы" (Віктар Манаеў за роль Гараднічага).
Спектакль ідзе на беларускай мове.
Организатор: Национальный академический театр им. Я. Купалы.