Першы в городе Минск
Першы (16+)
вербацім
Рэжысёр-пастаноўшчык: Раман Падаляка
Аўтары дакументальнай п'есы: Раман Падаляка, Міхась Зуй
Мастачка-пастаноўшчыца: Таццяна Дзівакова
Кампазітар: Андрэй Папкоў
Музычнае афармленне: Юрась Бачкароў
Прэм'ера – 8 студзеня 2020 года
Працягласць – 1 гадзіна 15 хвілін без антракту
Дзяцінства -- дзівосны і загадкавы свет. Першае ўспрыманне навакольнага свету маленькім чалавекам стварае нябачную воку матрыцу, у якой мы існуем усё далейшае жыццё. Кожны дзень дзяцінства быў асаблівым. Кожная дробязь пераўтваралася ў нешта вельмі важнае, сакральнае.
Мы прызвычаіліся дзяліцца прыватнымі гісторыямі з сябрамі, з блізкімі людзьмі. Каманда спектакля “Першы”, вырашыла сабраць такія гісторыі і распавесці іх са сцэны -- пра першае каханне, першае сяброўства, першае расчараванне, першую здраду... Спектакль распавядзе сваім гледачам гісторыі менавіта хлопчыкаў і дзяўчынак, якімі мы калісьці былі.
Купалаўскі тэатр упершыню звяртаецца да жанру “вербацім”. Прыняць удзел у стварэнні літаратурнай асновы для спектакля мелі магчымасць усе жадаючыя.
Организатор: Национальный академический театр им. Я. Купалы.