«Казкі ў Траецкім. Глава VІІІ. Дзень мамы і таты» в городе Минск
Дом – гэта тое месца, дзе жыве любоў, а мама і тата абавязкова цябе любяць.
Менавіта ім прысвечаныя святы ў кастрычніку, і менавіта пра іх будзе наступная глава “Казак у Траецкім”.
Лялечныя, яркія гісторыі пра нас з вамі, блізкія і дарослым, і дзецям чакаюць вас 29 кастрычніка.
Чароўная батлейка, беларускія пісьменнікі і Літаратурны музей зробяць усё, каб на тваёй душы было ўтульна. Каб адчуванне дома нікуды не знікала. Каб дзень мамы, таты і дзяцей, быў кожны дзень... Акрамя таго, вас чакаюць: - цікавыя інтэрактывы; - шчырыя эмоцыі; - сапраўднае шоу; - эксклюзіўныя казкі.
Запрашаем 29 кастрычніка ў 19:00.
Уваходны квіток: 15 рублёў. Колькасць месцаў абмежаваная.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.