Праект “Кола года”. Батлейка Алеся Лася в городе Минск

Стоимость: 10.00 руб. -  15.00 руб.
Описание

Батлейка – беларускі народны лялечны тэатр, які быў вядомы яшчэ з XVI стагоддзя. Гэта адзін са старажытных відаў беларускага мастацтва. Назва “батлейка” паходзіць ад гораду Бэтлеем, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос. Звычайна прадстаўленне ладзілася на Каляды і падчас святкавання Божага Нараджэння.
 

28 снежня запрашаем святкаваць разам у Літаратурны і наведаць унікальную батлейку музыкі, этнографа, майстра музычных інструментаў Алеся Лася. Вы пабачыце батлеечную скрыню і лялькі, створаныя паводле арыгінальнай батлейкі канца XIX стагоддзя з калекцыі Паўла Шэйна, якую ён прывёз у Пецярбург з Магілёўшчыны. Малюнкі арыгінальных лялек і абмеры батлейкі былі зробленыя з каштоўнага экспаната ў Расійскім этнаграфічным музеі яшчэ ў 1980-х.

У выкананні Алеся Лася і Алесі Сівохінай вы пабачыце ўнікальныя аўтэнтычныя батлеечныя сюжэты: містэрыю “Цар Ірад” і побытавыя інтэрмедыі іранічнага характару.


Запрашаем 28 снежня ў 12:00.
Кошт: 10 рублёў – дзеці;
15 рублёў – дарослыя.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Узроставая катэгорыя: 5+


Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор